Каледж - тэрыторыя здароўя

У нашым каледжы створаны неабходныя ўмовы для занятку фізічнай культурай і спортам. Спартыўная база ўключае стадыён, спартыўныя пляцоўкі (валейбольная, баскетбольная), спартыўная зала, трэнажорная зала. Ёсць лыжная база.

Працуюць спартыўныя секцыі па розных відах спорту: валейболе (юнакі і дзяўчаты), настольным тэнісе, футболе, атлетычнай гімнастыцы, АФП, аэробіцы, баскетболе, дартсе, шахматах, шашках.

Адной з самых цікавых і займальных формаў працы па фізічным выхаванні з'яўляюцца спаборніцтвы. Яны садзейнічаюць прыцягненню вучняў да сістэматычных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Эмацыйнасць спаборніцтваў дазваляе навучэнцам раскрыць свае рознабаковыя здольнасці, а спаборніцтва прывівае ўдзельнікам цікавасць да спартовай барацьбы.

Каманды па абраных відах спорту паспяхова прадстаўляюць каледж на раённых і абласных спаборніцтвах сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Навучэнцы каледжа - пераможцы Рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў каледжаў - 2020 па лёгкаатлетычным кросе: Бабровіч Дыяна ўзнагароджана дыплом I ступені; у студзені 2021 года ў абласных спаборніцтвах па зімовым мнагаборстве «Здароўе» ГФАК Рэспублікі Беларусь сярод юнакоў навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі дыпломам II ступені за 2 месца ўзнагароджаны Жыгалковіч Данііл, сярод дзяўчат - дыпломам II ступені за 2 месца ўзнагароджана Бабровіч Дыяна.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў №6141303612 ад 19.09.2013

Зарэгістраваны ў РУП БелДІЭ №135394 ад 13.02.2017

Яндекс.Метрика
JoomShaper