16 красавіка 2026 года ва ўстанове адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» прайшла вучэбна-практычная канферэнцыя навучэнцаў 3 курса спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» па выніках праходжання вытворчай тэхналагічнай практыкі.
Удзел у канферэнцыі прынялі члены адміністрацыі каледжа, выкладчыкі, спецыялісты арганізацый заказчыкаў-кадраў, кіраўнікі практыкі, навучэнцы 2 і 3 курсаў.Адначасова працавалі чатыры секцыі. У ходзе канферэнцыі кіраўнікі практыкі і практыканты выступілі з інфармацыяй аб базах практык, пазнаёмілі з напрамкамі работы арганізацый, прааналізавалі важнейшыя паказчыкі работы, падзяліліся ўражаннямі аб створаных для іх працоўных месцах. Значная ўвага была ўдзелена вынікам вывучэння арганізацыі бухгалтарскага ўліку ў рамках індывідуальнага задання.
Практыканты выказалі пажаданні навучэнцам малодшых курсаў, далі парады, адказалі на пытанні, якія ўзніклі.
Падчас канферэнцыі былі выяўлены праблемы, якія будуць вырашацца ў наступным.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





