Ва ўстанове адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» 1 верасня прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года.
На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: Красоўская Тамара Пятроўна, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці; старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; Рай Галіна Фадзееўна, дырэктар дзяржаўнай установы "Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"; Кавалёва Ірына Лявонаўна, старшыня Мінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; Чарняк Леанід Сяргеевіч, дырэктар унітарнага прадпрыемства "Салодкі Леа".
Паважаныя госці павіншавалі навучэнцаў і педагагічны калектыў каледжа з днём Ведаў, з пачаткам новага навучальнага года і пажадалі новых дасягненняў у атрыманні прафесійнай адукацыі. Госці каледжа прынялі ўдзел у правядзенні першага ўрока, прысвечанага дню Ведаў: «Веды сёння - сіла і росквіт Беларусі заўтра!»
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





