Пытанне: Ці ўсім першакурснікам даецца інтэрнат?
Адказ: Інтэрнат прадастаўляецца ўсім першакурснікам.
Пытанне: Ці ажыццяўляецца ў каледжы прыём на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі?
Адказ: Колькасць месцаў для атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі штогод зацвярджаецца галоўным упраўленнем па адукацыі. З планам прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў 2022 годзе можна азнаёміцца на сайце каледжа.
Пытанне: Ці можна паступіць у каледж пасля 11 класа? Ці строга пасля 9?
Адказ: У каледж могуць паступаць выпускнікі школ, якія скончылі 9 або 11 класаў.
Пытанне: Якія ўступныя іспыты пры паступленні ў каледж?
Адказ: Прыём у каледж ажыццяўляецца па сярэднім бале дакумента аб адукацыі: на ўзроўні ?агульнай базавай адукацыі — па сярэднім бале пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (9 клас); на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі па сярэднім бале атэстата (11 клас).
Пытанне: Які перыяд навучання па дзённай форме атрымання адукацыі па спецыяльнасцях?
Адказ: На аснове агульнай базавай адукацыі па спецыяльнасцях Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль», «Арганізацыя гасцінічных паслуг», Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў. Па спецыяльнасці "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" - 3 гады 10 месяцаў. На аснове агульнай сярэдняй адукацыі тэрмін навучання па спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль" 1 год 10 месяцаў.
Пытанне: За колькі трэба праходзіць медкамісію для паступлення?
Адказ: Медыцынская даведка сапраўдная на працягу дванаццаці месяцаў з моманту выдачы.
Пытанне: Што павінна быць пазначана ў медыцынскай даведцы для паступлення і колькі яна дзейнічае?
Адказ: Пры падачы дакументаў у прыёмную камісію абітурыент павінен падаць медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя. Дадзеную даведку можна атрымаць у паліклініцы па месцы жыхарства (рэгістрацыі).
У графе «Заключэнне» робіцца запіс аб допуску па стане здароўя да навучання па спецыяльнасці (прафесіі) і звесткі аб размеркаванні ў асноўную, падрыхтоўчую, спецыяльную медыцынскую групы, групу лячэбнай фізічнай культуры.
Пытанне: Практыка ёсць на ўсіх спецыяльнасцях? Калі будзе праходзіць?
Адказ: Практыка з'яўляецца абавязковым кампанентам сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Па кожнай спецыяльнасці навучальнымі планамі прадугледжана навучальная і вытворчыя практыкі. Тэрміны і працягласць практыкі рэгламентуецца вучэбнай праграмай практыкі і вучэбным планам спецыяльнасці.
Пытанне: Ці абавязкова прысутнасць бацькоў пры падачы дакументаў у каледж?
Адказ: Пры падачы дакументаў абітурыентам, якія не дасягнулі 18 гадоў, неабходна прысутнасць аднаго з законных прадстаўнікоў.
Пытанне: Як ажыццяўляецца інфармаванне абітурыентаў аб ходзе прыёму дакументаў?
Адказ: Інфармаванне абітурыентаў аб ходзе прыёму дакументаў ажыццяўляецца на сайце ў раздзеле «Абітурыентам» укладка «Аб ходзе прыёму дакументаў», а таксама ў холе навучальнага корпуса каледжа.
Інфармацыя абнаўляецца кожны працоўны дзень не радзей за адзін раз у 3 гадзіны працы прыёмнай камісіі (12.00, 15.00, 18.00).
У апошні дзень прыёму інфармаванне абітурыентаў аб ходзе прыёму дакументаў ажыццяўляецца ў 10.00, 12.00, 15.00.У дзень, які ідзе за апошнім днём прыёму дакументаў, канчатковае інфармаванне абітурыентаў ажыццяўляецца не пазней за 12.00.
Пытанне: Ці даецца інтэрнат завочнікам на час сесіі?
Адказ: Прадастаўляецца.