ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі.

Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».

Мэтай ГА «БРСМ» з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.

Першавая арганізацыя ГА «БРСМ» ва УА «Навапольскі ГАЭК» аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах 80% ад агульнай колькасці навучэнцаў каледжа. Гэты паказчык стабільны на працягу апошніх трох гадоў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці ВА ГА «БРСМ» УА «Навапольскі ГАЭК»:

  • ажыццяўленне грамадзянска-патрыятычных акцый і мерапрыемстваў;
  • інфармацыйна-ідэалагічная работа;
  • забеспячэнне занятасці моладзі і падтрымка сацыяльнай актыўнасці моладзі;
  • прафілактыка правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі.

Структура ПА ГА «БРСМ» УА «Навапольскі ГАЭК»:

  • навучальны сектар;
  • сектар культурна-масавай работы;
  • сектар інфармацыйнага забеспячэння;
  • сектар спартыўна-турыстычны;
  • сектар грамадска-карыснай працы.

Дзейнасць ВА ГА «БРСМ» УА «Навапольскі ГАЭК» асвятляецца на старонках раённай газеты «Прысталічча» і ў групе «Прагрэсіўная моладзь» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Асобае месца ў працы ГА «БРСМ» займае прафілактыка правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі. Навучэнцы з ліку байцоў маладзёжнага атрада аховы правапарадкуВА ГА «БРСМ» (далей МААП) удзельнічаюць у ахове грамадскага парадку пры правядзенні спартыўных, культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў, сумесна з прадстаўнікамі органаў РАУС ажыццяўляюць дзяжурства на маладзёжнай дыскатэцы, выходзяць з рэйдамі па тэрыторыі каледжа, вядуць работу па прапагандзе і распаўсюджванні прававых ведаў сярод вучняў.

Пад эгідай ВА ГА «БРСМ» УА «Навапольскі ДАЭК» развіваецца валанцёрскі рух. У каледжы дзейнічае адзін з найлепшых валанцёрскіх атрадаў Мінскага раёна – «Вектар».

  Сакратар ВА ГА «БРСМ» – Арэшка Вераніка Сяргееўна, выкладчык каледжа.
  Намеснік сакратара ВА ГА «БРСМ» – Караба Паліна Валер'еўна, навучэнка вучэбнай групы 3121.
  Камандзіры атрадаў МААП Бяляўскі Мацвей Ігаравіч, навучэнец вучэбнай групы 2120, (інтэрнат №3), Стасюк Эвеліна Радзівонаўна, навучэнка вучэбнай групы 4121, (інтэрнат № 4) .
   

Статут грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Палажэнне аб тэрытарыяльнай (абласной, гарадской, раённай) арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Палажэнне аб пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ»

Палажэнне аб выплаце членскіх узносаў

Палажэнне аб парадку ўліку і выдачы білета члена ГА "БРСМ"

Палажэнне аб валанцёрскім руху


        


 Ku1y-fov-Or-M 


Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў №6141303612 ад 19.09.2013

Зарэгістраваны ў РУП БелДІЭ №135394 ад 13.02.2017

Яндекс.Метрика
JoomShaper