Усім, хто мае ў гэтым патрэбу

прадастаўляецца інтэрнат

У каледжы ёсць тры інтэрнаты палепшанага тыпу. Усім навучэнцам месца ў інтэрнаце забяспечана

Спецыяльнасці

Сучасная матэрыяльна-

тэхнічная база

У каледжы працуюць 6 камп'ютарных аўдыторый, бібліятэка з чытальнай залай, спартыўная, трэнажорная і актавая залы і інш.

Адукацыя ў НДАЭК

Выпускнікам школ

У гэтым годзе перад вамі стаіць няпросты і вельмі адказны выбар прафесіі, які вызначае кірунак далейшага жыццёвага шляху. Шлях да прафесійнай кар'еры пачынаецца з выбару навучальнай установы. Запрашаем Вас паступаць у Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж - адну са старэйшых навучальных устаноў Мінскага раёна з багатай гісторыяй, магутным адукацыйным патэнцыялам і вялізнымі магчымасцямі для самарэалізацыі.

Напамінак маладому выбаршчыку

Дарагія сябры!

Маладосць - гэта час адваг, час інтэнсіўнай вучобы і працы. Вам, маладым людзям трэба будзе згуртавацца і ісці па дарозе жыцця, знайсці і зразумець сваё прызначэнне, усвядоміць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, вартымі яе вялікіх традыцый. Для гэтага неабходны ўпартасць і ініцыятыва, мужнасць і ўсвядомленасць, працавітасць і адказнасць. І трэба памятаць, што менавіта Ваша сацыяльна-грамадзянская дзейнасць - гарант не толькі асабістага поспеху, але развіцця і працвітання нашай Радзімы.

Выпрацоўвайце ў сабе задаткі лідэра. Удзельнічайце ў маладзёжных акцыях, размаўляйце на форумах у Інтэрнеце, уступайце ў маладзёжныя грамадскія аб'яднанні. Дзейце, выдумляйце, спрабуйце, атрымлівайце масу станоўчых эмоцый, выйгравайце, удзельнічаючы ва ўсіх конкурсах і творчых выпрабаваннях! Будзьце ў курсе палітычных, грамадскіх і культурных падзей у свеце. Жывіце жыццём свайго рэгіёна, сваёй краіны. Складзіце план дзеянняў, вызначыце тэрміны, шукайце людзей, якія дапамогуць Вам у рэалізацыі сябе. Але самае галоўнае — майце жаданне зрабіць нешта карыснае для грамадства.

Выбары - гэта паказчык сталасці грамадства, магчымасць быць пачутым. Удзел у выбарах - гэта грамадзянскі абавязак, праява адказнасці кожнага з нас за лёс сваёй краіны.

У рэспубліцы рэалізуецца мэтанакіраваная маладзёжная палітыка, ажыццяўляецца сацыяльная падтрымка маладых сем'яў. Сёння пры актыўнай падтрымцы дзяржавы маладое пакаленне мае права на захаванне і ўмацаванне здароўя, атрыманне якаснай адукацыі і прафесій, магчымасць ажыццявіць свае жыццёвыя планы.

Веданне выбарчых працэдур, уменне прааналізаваць перадвыбарныя праграмы кандыдатаў, уменне абараніць свае выбарчыя правы - усё гэта неабходна ведаць і ўмець маладому выбаршчыку. Ідучы на выбары, моладзь робіць крок наперад у жыцці роднага пасёлка, горада, краіны.

Калі ТЫ за стабільнасць і дабрабыт, за мір і працвітанне, значыць, Мы разам! Менавіта ТВОЙ голас на выбарах можа аказацца вырашальным! Памятай: сёння будучыню выбіраеш ты! Прагаласуем разам за нашу будучыню, за моцную і квітнеючую Беларусь!

Як галасаваць?

Кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых выбаршчыкаў, удзельнікаў рэферэндуму не дапускаецца.

Бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам, уключаным у спіс выбаршчыкаў, па прад'яўленні пашпарта або дакумента, які замяняе пашпарт грамадзяніна, а калі выбаршчык галасуе па адмацавальным пасведчанні - па прад'яўленні таксама адмацавальнага пасведчання.

Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык прастаўляе ў спісе выбаршчыкаў серыю і нумар свайго пашпарта або дакумента, які замяняе пашпарт грамадзяніна. Са згоды выбаршчыка, або па яго просьбе серыя і нумар прад'яўляемага ім пашпарта або дакумента, які замяняе пашпарт грамадзяніна, могуць быць унесены ў спіс выбаршчыкаў членам участковай камісіі з правам вырашальнага голасу. Выбаршчык правярае правільнасць зробленага запісу і распісваецца ў адпаведнай графе спіса выбаршчыкаў у атрыманні бюлетэня. У выпадку галасавання па адмацавальным пасведчанні ў спісе выбаршчыкаў робяцца дадатковыя адзнакі. У выпадку правядзення галасавання адначасова па некалькіх бюлетэнях выбаршчык распісваецца за кожны бюлетэнь. Член участковай камісіі, які выдаў выбаршчыку бюлетэнь (бюлетэні), таксама распісваецца ў адпаведнай графе спіса выбаршчыкаў.

Галасаванне праводзіцца шляхам нанясення выбаршчыкам у бюлетэні любога знака ў квадраце (квадратах), які адносіцца (адносяцца) да кандыдата (кандыдатаў), на карысць якога (якіх) зроблены выбар.

Бюлетэнь запаўняецца выбаршчыкам у спецыяльна абсталяванай кабіне, іншым спецыяльна абсталяваным месцы, дзе не дапускаецца прысутнасць іншых асоб.

Запоўненыя бюлетэні апускаюцца выбаршчыкамі ў апячатаныя (апламбаваныя) скрыні для галасавання, або ў тэхнічныя сродкі падліку галасоў пры іх выкарыстанні.

Права абіраць і быць абраным з'яўляецца неаддзельнай складовай часткай дэмакратычнага грамадства.

Ваш удзел у выбарах — паказчык Вашай грамадзянскай сталасці і самастойнай палітычнай пазіцыі.

Гэта важны ўнёсак у фармаванне органаў улады, а значыць у будучыню нашай краіны.

Сярод прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце Беларусі становіцца ўсё больш моладзі

Яшчэ артыкулы ...

Падкатэгорыі

Старонка 7 з 82


        


 Ku1y-fov-Or-M 


Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў №6141303612 ад 19.09.2013

Зарэгістраваны ў РУП БелДІЭ №135394 ад 13.02.2017

Яндекс.Метрика
JoomShaper