У рамках Тыдня цыклавой камісіі ўлікова-эканамічных прадметаў 8 снежня 2025 года ў чытальнай зале бібліятэкі з удзелам бібліятэкара Рунца В.М., выкладчыкаў Лукша І.А., Шчука А.А. і навучэнцаў спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль" праведзены агляд сацыяльна-значнай і эканамічнай літаратуры, якая паступіла ў каледж у 2025 годзе.
Вера Мікалаеўна падрабязна ахарактарызавала некаторыя вучэбныя выданні, якія рэкамендуюцца для напісання курсавых работ па вучэбных прадметах «Эканоміка арганізацыі» і «Бухгалтарскі ўлік»; азнаёміла з правіламі карыстання электроннай бібліятэчнай сістэмай ПРАФБібліятэка.by.
Ілля Анатольевіч правёў віртуальны экскурс па метадычных рэкамендацыях па напісанні курсавых работ, правіламі карыстання нарматыўна-прававой базай «Ilex.bу».
![]() |
![]() |
![]() |



