У каледжы прайшла дыялогавая пляцоўка з выпускнікамі каледжа спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій»

Published in Latest News
Read 74 times

27 лютага ў рамках правядзення тыдня цыклавой камісіі ў каледжы прайшла дыялогавая пляцоўка з выпускнікамі каледжа спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».
У працы дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел: Чачуха І.А., тэхнік-праграміст ААТ «МВКА», Кандроўская Т.В., вядучы адміністратар сетак інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Пухавіцкім раёне, адміністрацыя каледжа, выкладчыкі, навучэнцы навучальных груп 2124 і 2123.

Падчас дыялогавай пляцоўкі былі вызначаны ключавыя кампетэнцыі, якімі павінен валодаць сучасны спецыяліст: веданне моў праграмавання Python, Java, C#, JavaScript і інш., разуменне алгарытмаў і структур дадзеных, працы з масівамі, спісамі і іншымі структурамі дадзеных, уменне працаваць у камандзе, удзельнічаць у сумесных праектах як тэхнічным, так і нетэхнічным работнікам, здольнасць хутка навучацца і адаптавацца да новых тэхналогій і метадалогій.

Гэтыя кампетэнцыі дапамогуць тэхніку-праграмісту быць паспяховым у сваёй прафесіі і ўплываць на эфектыўнасць працы сваёй каманды і арганізацыі ў цэлым.

 

 
Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper