У сценах нашага каледжа адбылася адна з самых знакавых падзей навучальнага года – пасяджэнне камісіі па размеркаванні выпускнікоў 2026 года спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».
У рабоце камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў: Шарай С.А., дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Заслаўская сярэдняя школа № 2 ім. М.К. Пуцейка», Ерына Т.Я., старшы інспектар па кадрах, Вайтуз Г.П., вядучы спецыяліст па ідэалагічнай і арганізацыйна-прававой рабоце дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Вілейская ЖКГ», Міхалевіч А.Ц., галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага райвыканкама.
Сёння нашы будучыя выпускнікі атрымалі свае першыя працоўныя месцы.Для кожнага з іх гэта не проста афіцыйная працэдура, а старт вялікага прафесійнага шляху. Мы ганарымся тым, што 100% нашых рабят запатрабаваны на вядучых прадпрыемствах галіны, што пацвярджае высокую якасць падрыхтоўкі ў нашым каледжы.
Жадаем маладым спецыялістам упэўненасці ў сваіх сілах, кар'ернага росту і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў! Памятайце: дзверы роднага каледжа заўсёды адчыненыя для вас.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





