Прайшла вучэбна-практычная канферэнцыя навучэнцаў 3 курса спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» па выніках праходжання вытворчай тэхналагічнай практыкі

Published in Latest News
Read 18 times

16 красавіка 2026 года ва ўстанове адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» прайшла вучэбна-практычная канферэнцыя навучэнцаў 3 курса спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» па выніках праходжання вытворчай тэхналагічнай практыкі.

Удзел у канферэнцыі прынялі члены адміністрацыі каледжа, выкладчыкі, спецыялісты арганізацый заказчыкаў-кадраў, кіраўнікі практыкі, навучэнцы 2 і 3 курсаў.Адначасова працавалі чатыры секцыі. У ходзе канферэнцыі кіраўнікі практыкі і практыканты выступілі з інфармацыяй аб базах практык, пазнаёмілі з напрамкамі работы арганізацый, прааналізавалі важнейшыя паказчыкі работы, падзяліліся ўражаннямі аб створаных для іх працоўных месцах. Значная ўвага была ўдзелена вынікам вывучэння арганізацыі бухгалтарскага ўліку ў рамках індывідуальнага задання.

Практыканты выказалі пажаданні навучэнцам малодшых курсаў, далі парады, адказалі на пытанні, якія ўзніклі.

Падчас канферэнцыі былі выяўлены праблемы, якія будуць вырашацца ў наступным.

 

 
Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper