9 і 10 мая 2026 года ў ІКК "Лінія Сталіна", пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" стаў традыцыйнай пляцоўкай святкавання Дня Перамогі для дзясяткаў тысяч жыхароў і гасцей Рэспублікі Беларусь.
\9 мая 1945-га была здабыта Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Для жыхароў нашай краіны гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, глыбокай павагі і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам — усім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. Беларусь першай з саюзных рэспублік прыняла на сябе масіраваны ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стаўшы арэнай разлютаваных бітваў. За час вайны ворагам на тэрыторыі Беларусі было знішчана 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, больш за 9 тысяч вёсак; загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і і застаецца крыніцай горычы і болі, славы і гонару беларускага народа.
Навучэнцы нашага каледжа, валанцёры атрада "Сучаснік" прынялі ўдзел і аказалі дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў на інтэрактыўных зонах ГТА, у адміністрацыі комплексу. Змаглі ўбачыць маштабную рэканструкцыю Берлінскай аперацыі з удзелам 150 чалавек, тэхнікі і авіяцыі, паказальныя выступленні кінолагаў. Наведалі капліцу Аляксандра Неўскага, у якой адбылася памінальная малітва за ўсіх загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне
![]() |
![]() |
![]() |



