Каманда каледжа заняла першае месца ў VII Рэспубліканскім конкурсе маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў

Published in Latest News
Read 26 times

6 мая 2026 года на базе ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія" ў дыстанцыйным фармаце адбыўся VII Рэспубліканскі конкурс маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў, прысвечаны 60-годдзю Факультэта бухгалтарскага ўліку. У Рэспубліканскім конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы выпускных курсаў 9 каледжаў Рэспублікі Беларусь, якія вядуць падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інтэграваных спецыяльнасці вышэйшай адукацыі 6-05-0411-02 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Конкурс праводзіўся ў фармаце камп'ютарнага тэсціравання і складаўся з 50 тэарэтычных і практычных заданняў па вучэбных прадметах "Тэорыя бухгалтарскага ўліку", "Бухгалтарскі ўлік", "Аналіз гаспадарчай дзейнасці", "Фінансы і крэдыт", "Падаткаабкладанне", "Праверка і кантроль".

Каманда УА «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» заняла 1 месца. ВІНШУЕМ!

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper