У нашым каледжы дадзены старт праекту «Дзень маладога спецыяліста». Гэта падзея стала важнай вяхой для тых, хто толькі ўчора пераступіў парог установы адукацыі ў ролі педагога і для ўсёй нашай дружнай каманды настаўнікаў.
Наша мэта - не толькі пазнаёміць маладых спецыялістаў са Статутам каледжа, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, а стварыць усе ўмовы для іх паспяховай адаптацыі і, што асабліва важна, замацавання ў прафесіі. Мы разумеем, што першыя крокі ў педагагічнай дзейнасці - самыя хвалюючыя, і наша задача - зрабіць так, каб кожны малады выкладчык адчуваў сябе ўпэўнена і значна.
«Дзень маладога спецыяліста» расцягнуўся на ўвесь тыдзень. У рамках праекту маладыя спецыялісты пазнаёміліся адзін з адным, адміністрацыяй каледжа, настаўнікамі, калегамі.
Для іх былі арганізаваны экскурсіі па навучальных карпусах, у музей каледжа, па гісторыі Новага Поля і арганізацыі ў былым маёнтку Друцкіх-Любецкіх навучальнай установы.
Адной з ключавых задач праекта - павышэнне матывацыі. Мы імкнуліся паказаць нашым маладым калегам, што праца ў каледжы - гэта не проста пункт у рэзюмэ, а прастора для бязмежнай творчасці і асобаснага росту.
«Тут ты важны!» - гэты лейтматыў прайшоў праз усе сустрэчы і працу з маладымі спецыялістамі. Настаўнікі пастараліся прадэманстраваць кожнаму маладому спецыялісту яго ўнікальную значнасць для нашай агульнай справы. Бо менавіта ад іх энергіі і свежых ідэй залежыць, якой будзе адукацыя заўтрашняга дня, якога спецыяліста мы паставім на прафесійную дарогу.
«Дзень маладога спецыяліста» - гэта толькі першая частка вялікага шляху. Наперадзе - серыя трэнінгаў, майстар-класаў ад вопытных настаўнікаў і індывідуальныя кансультацыі.
Мы ўпэўненыя, што створанае спрыяльнае асяроддзе для прафесійнага росту дапаможа нашым маладым калегам не толькі асвоіцца, але і пакахаць сваю працу, застаючыся з намі на доўгія гады.
Сардэчна запрашаем у каманду прафесіяналаў! Разам мы зробім наш каледж яшчэ лепшым.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |






