У працоўным калектыве каледжа адбылася дыялогавая пляцоўка з мэтай абмеркавання праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Published in Latest News
Read 315 times

11 студзеня 2022 года ў актавай зале ўстановы адукацыі "Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж" з мэтай абмеркавання праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у працоўным калектыве адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам дэпутатаў розных узроўняў і прадстаўнікоў дзяржаўнай улады Мінскага раёна: Курсевіч Валянціны Вацлаваўны, Падлужнай Людмілы Браніславаўны, Саракача Аляксандра Іванавіча - дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Белянкінай Юліі Іванаўны, старшыні Мінскага раённага Савета дэпутатаў; Лукашэвіча Сяргея Уладзіміравіча, дэпутата Гаранскага сельскага савета; Ціхонка Ірыны Васільеўны, намесніка старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта; Антоненка Вольгі Пятроўны, старшыні Гаранскага сельскага савета.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмяркоўвалі праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні. Было адзначана, што ў праект Асноўнага Закона ўключаны шэраг напрамкаў, якія датычацца сацыяльнай палітыкі, абароны інстытута сям'і, інавацыйнай сферы, прэзідэнцкай улады, захавання нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай памяці.

Асаблівая ўвага была ўдзелена наданню канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу, яго функцый і паўнамоцтваў, важнасці захавання духоўных і культурных традыцый Беларусі.

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper