13 красавіка 2024 года ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь прайшоў паказальны заезд Т-72 па маршруце "Танкавы Біятлон"

Published in Latest News
Read 36 times

13 красавіка 2024 года ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь прайшоў паказальны заезд Т-72 па маршруце "Танкавы Біятлон" з дэманстрацый магчымасцяў і стральбой на агнявых рубяжах. Нягледзячы на халоднае надвор'е, паглядзець прыехалі некалькі тысяч гледачоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Кожны наведвальнік шоу адчуў незабыўныя эмоцыі ад шалёных хуткасцей танка, халастой стральбы гармат, цісканіны машын і рову матора. А таксама госці ўбачылі рэканструкцыю бою Афганскай вайны.

У дадатак да асноўнай праграмы мерапрыемства для наведвальнікаў былі адкрыты некалькі інтэрактыўных зон: кожны змог паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, кіданні гранат, зборцы-разборцы зброі і іншых майстар-класах, а самыя актыўныя ўдзельнікі зоны ГТА былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Навучэнцы каледжа пастаянна прымаюць актыўны ўдзел у працы інтэрактыўных зон ГТО. Рабяты з задавальненнем працуюць і ўдзельнічаюць у стральбе, зборцы- разборцы зброі, гістарычнай віктарыне. Атрымалі магчымасць убачыць паказальныя выступленні спецыялістаў-кінолагаў падраздзяленняў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, рэканструкцыю бою Афганскай вайны (Казлова М.Г., кіраўнік аб'яднання па інтарэсах "Сучаснік")

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper