На базе ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія" прайшоў V Рэспубліканскі конкурс маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў

Published in Latest News
Read 27 times

18 красавіка 2024 года на базе ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія" прайшоў V Рэспубліканскі конкурс маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў (сярод навучэнцаў каледжаў)», якія вядуць падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі спецыяльнасці вышэйшай адукацыі 6-05-0411-01 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».

У конкурсе прыняла ўдзел каманда ўстановы адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» у складзе навучэнцаў 3 курса спецыяльнасці 2-25 01 35 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» Георгіева Ганна, Патапава Вікторыя, Харчанка Вольга; кіраўнік каманды - выкладчык Мастоўская Вольга Станіславаўна.

У крэатыўнай форме была прадстаўлена каманда каледжа «Баланс».

Канкурсанты, удзельнічаючы ў асобных этапах конкурсу «Размінка», «Гонка за капітанам», «У лабірынце лічбаў знайдзі дарогу» прадэманстравалі прафесійныя веды і ўменні па вучэбных прадметах спецыяльнага цыкла спецыяльнасці.

V Рэспубліканскі конкурс маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў выявіў таленавітых, матываваных да атрымання прафесійных ведаў, здольных да творчай дзейнасці навучэнцаў.

Каманда ўстановы адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж заняла 3 месца.

Віншуем каманду каледжа з дзейсным удзелам у V Рэспубліканскім конкурсе маладых бухгалтараў, аналітыкаў і аўдытараў. Жадаем творчых поспехаў і перамог!

Rate this item
(0 votes)

        


 Ku1y-fov-Or-M 


JoomShaper