Умовы прыёму

 

Установа адукацыі "Навапольскі ГАЭК" у 2022 годзе праводзіць набор абітурыентаў па спецыяльнасцях:

"Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль"

Кваліфікацыя – бухгалтар

- на аснове агульнай базавай адукацыі - тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў
(дзённая форма навучання - бюджэт, платная);

- на аснове агульнай сярэдняй адукацыі – тэрмін навучання 1 год 10 месяцаў
 (дзённая форма навучання - бюджэт, платная);

- на аснове агульнай сярэдняй адукацыі – тэрмін навучання 2 гады 8 месяцаў
(завочная форма навучання - платная).

Залічэнне праводзіцца на аснове конкурсу сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

"Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій"

Кваліфікацыя – тэхнік-праграміст

- на аснове агульнай базавай адукацыі - тэрмін навучання 3 гады 10 месяцаў (дзённая форма навучання - бюджэт, платная).

Залічэнне праводзіцца на аснове конкурсу сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

"Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання"

Кваліфікацыя – сакратар-рэферэнт

- на аснове агульнай базавай адукацыі - тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў
(дзённая форма навучання - бюджэт, платная);

Залічэнне праводзіцца на аснове конкурсу сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

"Арганізацыя гасцінічных паслуг"

Кваліфікацыя – спецыяліст па гасцінічным сэрвісе

- на аснове агульнай базавай адукацыі - тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў
(дзённая форма навучання - бюджэт, платная).

Залічэнне праводзіцца на аснове конкурсу сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

ЗАВОЧНАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ

Спецыяльнасць "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль" на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (тэрмін навучання - 2 гады 8 месяцаў на платнай аснове).

Залічэнне праводзіцца на аснове конкурсу сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

На завочную форму навучання могуць паступаць асобы, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй. Яны ўдзельнічаюць у конкурсе на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў завочнай форме атрымання адукацыі на платнай аснове.

Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове агульнай сярэдняй або прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй, залічваюцца па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі пры ўмове, што ў дакуменце аб адукацыі адзнакі не ніжэй за 4 (чатырох) балаў па рускай і беларускай мовах, і вучэбным прадмеце, які адпавядае профільнаму выпрабаванню – матэматыцы.

Парадак прыёму ў каледж рэгулюецца Правіламі прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 № 80 (са змяненнямі і дапаўненнямі).

JoomShaper